Іншаземцам, якія накіроўваюцца з Украіны да месца пастаяннага пражывання, дазволены бязвізавы ўезд у Беларусь да 15 красавіка.
За апошнія тры дні ў Беларусь украінска-беларускую мяжу праехала 2088 грамадзян Украіны, транзітам праз Польшчу - 604, праз Літву - 39, Латвію - 3, пра гэта паведамляе прэс-служба Дзяржпагранкамітэта.
Такія лічбы былі зафіксаваныя з 6.00 25 сакавіка па 6.00 28 сакавіка.
У ведамстве нагадалі, што беларускі бок працягвае аказваць неабходную дапамогу людзям, якія прыбываюць з украінскай тэрыторыі. Пункты пропуску на мяжы Беларусі працуюць у штатным рэжыме.
Там удакладнілі, што для замежнікаў, якія ратуюцца ад баявых дзеянняў, і накіроўваюцца дадому, да 15 красавіка дазволены бязвізавы ўезд з Украіны ў Беларусь.
Гуманітарны крызіс
Па дадзеных Арганізацыі Аб`яднаны Нацый (ААН), больш за 12 мільёнаў украінцаў маюць патрэбу ў гуманітарнай дапамозе.
Пакінулі краіну не менш як тры мільёны чалавек. У асноўным бежанцы з Украіны імкнуцца ў краіны Захаду, аднак ёсць і тыя, хто накіроўваецца ў Беларусь - тут таксама дзейнічаюць гуманітарныя калідоры.
Пакінулі краіну не менш як тры мільёны чалавек. У асноўным бежанцы з Украіны імкнуцца ў краіны Захаду, аднак ёсць і тыя, хто накіроўваецца ў Беларусь - тут таксама дзейнічаюць гуманітарныя калідоры.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/40/64315
Текущая дата: 25.11.2024