Белорусский портал в Казахстане

«Знайсці працу і жыць у чалавечых умовах». Два маладых украінца прыйшлі ў Гомельскую вобласць



Два маладыя ўкраінцы скончылі афармляць дакументы і прыбылі ў Гомельскую вобласць праз пункт пропуску «Весялоўка» Добрушскага раёна, паведамляе Telegram-канал «Гомельшчына афіцыйна».

Як паведамляецца, мужчыны — ураджэнцы Мікалаеўскай вобласці, працавалі ў лесанарыхтоўчай арганізацыі ў Чарнігаўскай вобласці.

Вярнуцца дадому яны не рызыкнулі, заставацца па месцы працы таксама палічылі небяспечным. Да таго ж няма ежы, цяпла, сувязі, перабоі з пастаўкай вады.

«Пачулі, што Беларусь адкрыла гуманітарны калідор для мігрантаў з Украіны, прынялі рашэнне ратавацца ў гэтым кірунку. Пешшу прыйшлі з Лемяшоўкі Чарнігаўскай вобласці. У Беларусі спадзяюцца знайсці працу і жыць у спакойных чалавечых умовах», — удакладняецца ў паведамленні.

Звязда, 6 сакавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/41/63816
Текущая дата: 07.10.2024