Белорусский портал в Казахстане

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава правяла рабочую нараду па пытаннях процідзеяння распаўсюджванню каранавіруснай інфекцыі



Аб гэтым паведамляе прэс-служба верхняй палаты парламента.

У нарадзе, якая прайшла ў рэжыме відэаканферэнцыі, традыцыйна прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя, камітэта па ахове здароўя Мінскага гарвыканкама, устаноў аховы здароўя Мінска.

Абмеркаваны пытанні забеспячэння стацыянарнага і амбулаторнага звяна, у тым ліку праца ложкавага фонду, забяспечанасць лекавымі сродкамі і расходнымі матэрыяламі.

Характарызуючы бягучую эпідэміялагічную сітуацыю, спецыялісты адзначылі, што ўстановы аховы здароўя працуюць у штатным рэжыме. Выхадныя дні прайшлі спакойна. Колькасць выклікаў хуткай дапамогі зніжаецца.

Канстатуецца, што сітуацыя ў цэлым кіраваная і знаходзіцца на кантролі.

Звязда, 11 сакавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/41/63922
Текущая дата: 07.10.2024