За суткі ў Беларусь праехалі 311 грамадзян Украіны, большасць транзітам праз Польшчу, паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.
З 6.00 16 сакавіка па 6.00 17 сакавіка ў нашу краіну праз украінска-беларускую мяжу праехалі 112 грамадзян Украіны, транзітам праз Польшчу — 192, праз Літву — шэсць, праз Латвію — адзін.
У Дзяржпагранкамітэце звярнулі ўвагу, што грамадзяне Украіны ўсё часцей прыбываюць на ўкраінска-беларускую граніцу і звяртаюцца да пагранічнікаў з просьбамі аб пропуску ў Беларусь для набыцця тавараў першай неабходнасці.
«Беручы пад увагу сітуацыю, у якой знаходзяцца жыхары ўкраінскага прыгранічча, беларускі бок прадаўжае аказваць дапамогу гэтым грамадзянам і дае магчымасць уезду на тэрыторыю Беларусі», — дадалі ў ДПК.
Як падкрэслілі ў ведамстве, беларускія пункты пропуску працуюць у штатным рэжыме.
Звязда, 17 сакавіка 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/41/64105
Текущая дата: 25.11.2024