Мігранты з Ірака, Ірана, Сірыі і іншых краін Блізкага Усходу жылі ля польскай мяжы непадалёку ад Гродна з лістапада мінулага года.
Пункт размяшчэння бежанцаў ля беларуска-польскай мяжы больш не працуе, аб гэтым расказалі ў прэс-службе Дзяржпагранкамітэта Беларусі.
Усе замежнікі, якія знаходзіліся ў транспартна-лагістычным цэнтры "Брузгі" пакінулі яго.
Паводле звестак ведамства, 98 бежанцаў у аўторак, 22 сакавіка, у 02.55 вылецелі эвакуацыйным рэйсам з Мінска ў Эрбіль, арганізаваным у рамках праграмы дапамогі Міжнароднай арганізацыі па міграцыі.
Астатнія замежнікі "па іх просьбе" часова расселены ў гасцініцах і санаторыях, дзе будуць чакаць наступных рэйсаў.
"Рашэнне бежанцаў вярнуцца ў свае краіны шмат у чым прадыктавана ўсведамленнем бессэнсоўнасці чакання і абыякавасці краін ЕС у вырашэнні іх праблем", – удакладнілі ў ДПК.
Мігранты на мяжы
Нагадаем, што мігранты з Ірака, Ірана, Сірыі і іншых краін Блізкага Усходу жылі ля польскай мяжы недалёка ад Гродна з 8 лістапада.
Спачатку яны разбілі вялікі стыхійны палатачны лагер ля плота польскай мяжы, затым перайшлі ў пункт пропуску "Брузгі".
Мігранты спрабавалі трапіць на тэрыторыю Польшчы, пасля чаго польскі бок прымяніў вадамёты, слёзатачывы газ і святлошумавыя гранаты.
З 16 па 18 лістапада мігранты перабраліся ў арганізаваны беларускім бокам крызісны цэнтр у ТЛЦ "Брузгі". Тут іх забяспечылі цёплымі рэчамі, адзеннем, ежай, а таксама медыцынскай і іншай неабходнай дапамогай. У мігрантак там нарадзіліся чатыры дзіцяці.
За гэты час быў арганізаваны шэраг вывазных рэйсаў, якімі скарысталіся ахвочыя вярнуцца дадому. Астатнія заяўлялі аб жаданні з`ехаць у краіны ЕС. Па стане на сярэдзіну лютага ў ТЛЦ знаходзілася каля 700 чалавек, з іх каля 270 дзяцей.
З-за міграцыйнага крызісу ў Літве і Польшчы ўвялі на мяжы надзвычайнае становішча, пасля чаго і пачалі ўзводзіць загароды з калючага дроту.
Мінск заявіў аб тым, што еўрапейскія краіны ніяк не садзейнічаюць беларускаму боку ў вырашэнні міграцыйных праблем.
Мінск, 22 сакавіка 2022
Sputnik
Мінск, 22 сакавіка 2022
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/41/64161
Текущая дата: 25.11.2024