Белорусский портал в Казахстане

Памочнік міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных Сілах — начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Міністэрства абароны Беларусі генерал-маёр Леанід Касінскі абверг чуткі аб удзеле Узброеных Сіл Беларусі ў аперацыі ў Данбасе



Адпаведны відэакаментар размешчаны ў Telegram-канале Мінабароны.

«Звесткі, якія распаўсюджваюцца ў Інтэрнэце, з нагоды ўдзелу Узброеных Сіл Беларусі ў аперацыі, якая праводзіцца ў Данбасе, не адпавядаюць рэчаіснасці. Злучэнні і воінскія часці Беларусі знаходзяцца ў пунктах пастаяннай дыслакацыі, выконваюць план падрыхтоўкі Узброеных Сіл у адпаведнасці з прызначэннем. Частка сіл і сродкаў выведзена для ўзмацнення паўднёвай мяжы з мэтай выключэння пранікнення з тэрыторыі Украіны дыверсійна-разведвальных груп, а таксама выключэння паставак зброі і боепрыпасаў», — сказаў Леанід Касінскі.

Звязда, 27 лютага 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/42/63681
Текущая дата: 07.10.2024