Белорусский портал в Казахстане

«Стаміліся баяцца, жыць у падвалах»: на пагранпераходзе «Аляксандраўка» звярнуліся па дапамогу 47 грамадзян Украіны



З 20 гадзін 7 сакавіка на пагранпераходзе «Аляксандраўка» Нараўлянскага раёна звярнуліся па дапамогу 47 грамадзян Украіны, паведамляе тэлеграм-канал «Гомельшчына афіцыйна».

Усе, хто звярнуўся — з пасёлка Гастомель. Гэта сем’і з маленькімі дзецьмі, пажылыя людзі. Распавядаюць: «Стаміліся баяцца, жыць у падвалах. Да беларускай мяжы бежанцам па гуманітарным калідоры дапамаглі дабрацца расійскія ваенныя. Да раніцы тых украінскіх мігрантаў, каго не сустрэлі родныя і знаёмыя, рассялілі ў гасцініцы Нароўлі і Мазыра», — удакладняецца ў паведамленні.

На гэты момант вырашаюцца пытанні афармлення рэгістрацыйных дакументаў тым, хто застанецца ў Беларусі. Таксама прадумваюцца аптымальныя варыянты далейшага транзіту для тых, хто мае намер адправіцца ў трэція краіны.

Звязда, 8 сакавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/42/63864
Текущая дата: 25.11.2024