Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 1-га сакавіка на нарадзе з членамі Савета Бяспекі і кіраўніцтвам Савета Міністраў.
«Прынятыя генераламі нашымі прэвентыўныя дзеянні і замест 5 батальённых тактычных груп. Замест пяці мы разгортваем 10. Заўтра-паслязаўтра па адным, па два мы будзем да 10 нарошчваць намаганні на паўднёвай мяжы. Гэта высокападрыхтаваныя манеўраныя групы, якія гатовыя спыніць любую правакацыю і любыя ваенныя дзеянні супраць Беларусі», — заявіў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка расказаў, што ў апошні час з’явілася інфармацыя аб тым, што з боку ўкраінскай тэрыторыі могуць быць спробы пранікнення ў Беларусь дыверсійных груп. У сувязі з гэтым ён паставіў задачы сілавым структурам спыняць падобныя спробы, калі яны будуць зробленыя. «Яны вельмі моцна зараз разгарнулі дыверсійныя групы. І мы маем інфармацыю, што яны нацэленыя на пранікненне дыверсійных груп на нашу тэрыторыю. Папярэджаны Гулевіч (начальнік Генштаба Узброеных Сіл Віктар Гулевіч.), міністр абароны і генерал Лапо (кіраўнік Дзяржпагранкамітэта.). Ён на перадавой», — адзначыў Прэзідэнт.
Звязда, 1 сакавіка 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/43/63733
Текущая дата: 25.11.2024