Белорусский портал в Казахстане

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 3634 пацыенты з COVID-19, выпісаны 3296



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 748 505 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравеў 738 181 пацыент, у якога раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 6084 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 41 658 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 11 773 012 тэстаў.

2 лютага 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/45/63259
Текущая дата: 07.10.2024