Белорусский портал в Казахстане

Сорак шматдзетных сем’яў атрымаюць кватэры ў першым электрадоме ў Рагачове



Першы ў раёне шматпавярховік, дзе ацяпленне, падагрэў вады і гатаванне ежы будуць ажыццяўляцца за кошт электраэнергіі, плануюць увесці ў чэрвені бягучага года. Месца прапіскі электрадому ў Рагачове — вуліца Алеся Жаўрука, мікрараён «Карэя».

Як адзначыў дырэктар упраўлення капітальнага будаўніцтва Рагачоўскага раёна Генадзь Грыгор’еў, пяціпавярховы жылы дом будуецца ў рамках Указа № 240. Яго жыхарамі стануць 40 шматдзетных сем’яў — менавіта на столькі кватэр разлічана новабудоўля.

Шматпавярховік цагляны, адсюль і адпаведны кошт за квадратны метр — больш за 1450 рублёў (без аздаблення). Падмурак будынка заклалі яшчэ ў жніўні мінулага года.

Цяпер ужо ўзведзены амаль два паверхі. 

Наталля Капрыленка
Звязда, 4 лютага 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/45/63311
Текущая дата: 07.10.2024