Ахова дзяржаўнай граніцы Беларусі ажыццяўляецца ва ўзмоцненым рэжыме, паведамляе Дзяржаўны пагранічны камітэт.
«З улікам існуючай абстаноўкі для прадухілення правакацый органамі пагранічнай службы ўзмоцнена ахова граніцы з краінамі ЕС і Украінай. У пунктах пропуску ажыццяўляюцца дадатковыя кантрольныя мерапрыемствы», – удакладнілі ў камітэце .
Беларускі бок гатовы забяспечыць пропуск грамадзян Беларусі, якія вяртаюцца з тэрыторыі Украіны.
Звязда, 24 лютага 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/45/63598
Текущая дата: 25.11.2024