Белорусский портал в Казахстане

Беларусы з ID-карткамі і біяметрычнымі пашпартамі змогуць прагаласаваць на рэферэндуме



У беларусаў з ID-карткамі і біяметрычнымі пашпартамі не будзе цяжкасцей пры галасаванні на рэферэндуме, паведаміў у прэс-цэнтры начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС палкоўнік міліцыі Аляксей Бягун.

"Падрыхтоўчая работа МУС сумесна з Цэнтрвыбаркамам па гэтым пытанні праведзена. Мы добра разумеем, што грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які мае ID-картку, павінен рэалізаваць сваё права на ўдзел у рэферэндуме беспярэчна і ў любым месцы, дзе ён знаходзіцца. Арганізавана адпаведнае ўзаемадзеянне з мясцовымі выбарчымі камісіямі, - сказаў Аляксей Бягун. - Рэгістр насельніцтва выгрузіў усе персанальныя даныя грамадзян, якія зарэгістраваны па пэўным месцы жыхарства, у тым ліку ўладальнікаў ID-картак, мясцовым органам улады, для таго каб яны сфарміравалі спісы выбаршчыкаў. Калі ж па нейкіх прычынах грамадзянін не будзе ўнесены ў спіс выбаршчыкаў, то мясцовыя выбарчыя камісіі маюць адпаведныя алгарытмы работы для таго, каб унесці яго ў спіс выбаршчыкаў, праверыць сапраўднасць ID-карткі і забяспечыць рэалізацыю яго права на ўдзел у рэферэндуме".

Прэзідэнт Беларусі 20 студзеня падпісаў указ "Аб назначэнні рэспубліканскага рэферэндуму". Асноўны дзень галасавання назначаны на 27 лютага. Прагаласаваць за змяненні і дапаўненні ў Асноўны закон можна будзе і датэрмінова: з 22 па 26 лютага ўключна.

16 лютага 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/46/63508
Текущая дата: 28.11.2024