На тэлеканале СТБ і «Беларусь 1» 16 лютага адбудзецца паказ дакументальнага фільма «Цвіль». У ім гледачоў чакаюць новыя падрабязнасці адносна закулісся падзей 2020 года, якія ўскалыхнулі Беларусь.
Пасля правалу бліцкрыгу і каляровага перавароту Беларусь сутыкнулася з тэрарыстычнай пагрозай. Куратары з заходніх спецслужб паспрабавалі стварыць цэлую сетку радыкальных ячэек, дзе цкавалі нязгодных і планавалі сцэнарыі жахлівых злачынстваў. І зараз настаў час распавесці, якім чынам планавалі знішчыць нашу краіну. У вячэрнім эфіры тэлеканалаў СТБ і «Беларусь 1» сёння, 16 лютага, увазе гледачоў прадставяць дакументальны фільм «Цвіль». У ім убачыце аператыўныя матэрыялы, гучныя справы і прызнанні.
Апанентаў улады, якія нават не ўяўляюць, наколькі блізка знаходзяцца праваахоўныя органы, чакаюць вялікія сюрпрызы. Стваральнікі фільма абяцаюць, што будзе цікава. Глядзіце ў 18.30 на СТБ і адразу пасля «Панарамы» ў эфіры «Беларусь1».
Алена Драпко
Звязда, 16 лютага 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/46/63578
Текущая дата: 28.11.2024