Белорусский портал в Казахстане

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 4990 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 4581



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 753 495 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 742 762 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 6099 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 50 465 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 11 823 477 тэстаў.

3 лютага 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/47/63291
Текущая дата: 25.11.2024