Аб гэтым заявіў старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Анатоль Лапо.
Кіраўнік ДПК звярнуў увагу, што мінулы год быў для пагранічнікаў асаблівым, напружаным. "Ніколі на нашых граніцах не было такой канцэнтрацыі войскаў суседніх дзяржаў", - растлумачыў ён.
Напрыклад, на польскім напрамку непасрэдна каля беларускіх рубяжоў знаходзіцца 15 тыс. чалавек - прадстаўнікоў сілавога блока. Інакш кажучы, на кожныя 200 м прыпадае па 7-8 чалавек. "Навошта гэта? - задаецца рэзонным пытаннем Анатоль Лапо. - Напружанасць і разнастайныя правакацыі. Абстрэл нашых пагранічных слупоў, знішчэнне на польскім напрамку шчыткоў".

Напружанай застаецца абстаноўка і на паўднёвым напрамку. "Мы ніколі не думалі, што наша паўднёвая суседка будзе сябе так паводзіць", - выказаўся кіраўнік ДПК наконт Украіны і прыгадаў у якасці прыкладу недружалюбных паводзін вучэнні "Палессе". Цяпер, выкарыстоўваючы як прычыну планы па правядзенні сумесных беларуска-расійскіх вучэнняў "Саюзная рашучасць", украінскі бок нагнятае істэрыю, адзначыў Анатоль Лапо.
"Прыцягваюцца дадатковыя сілы і сродкі для аховы граніцы, хоць цяпер пагранічнікаў Беларусі і Украіны для нармальнай аховы граніцы дастаткова пры ўзаемавыгадным супрацоўніцтве, - сказаў ён. - Але да іх (ва Украіну.) прыйшлі зусім іншыя гаспадары, інструктары, якія паставілі зусім іншыя задачы. Абстаноўка мяняецца".

"Вы цудоўна ведаеце, што ўсялякі прыгранічны канфлікт пачынаецца з дробязей. Сёння Прэзідэнту было даложана аб недапушчэнні перарастання гэтых дробязей у поўнамаштабны канфлікт, хоць сумежны бок нас на гэта штурхае. Але мы, пагранічнікі, людзі адэкватныя, як і ўсе беларусы. Мы заўсёды ацэньвалі, ацэньваем і будзем ацэньваць абстаноўку. Але адразу скажу ўсім і ўся, што бяспека нашых дзяржаўных граніц будзе забяспечана любым спосабам, сілы і сродкі ў нас для гэтага ёсць", - падкрэсліў старшыня Дзяржпагранкамітэта.
Паводле яго слоў, у бягучым годзе асноўныя намаганні ў ахове і аснашчэнні дзяржаўнай граніцы будуць засяроджаны на ўкраінскім напрамку і на тых напрамках, дзе будуць выяўлены выклікі і пагрозы бяспецы. Пры гэтым аб перакідцы сіл і сродкаў размовы не ідзе. "Будзе ўзмацненне за кошт рэзерваў, - растлумачыў Анатоль Лапо, удакладніўшы, што за кошт з`яўлення новай сучаснай тэхнікі вызваляюцца людскія рэсурсы. - Будзе манеўр. Нідзе аслаблення не будзе".
Паводле даных Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, у 2022 годзе асноўныя намаганні па ахове граніцы будуць засяроджаны на ўчастках, дзе магчыма ўзнікненне новых знешніх выклікаў і пагроз пагранічнай бяспецы, асабліва на ўкраінскім напрамку.
"Перад органамі пагранічнай службы стаяць дакладныя задачы. Сярод асноўных - павышэнне эфектыўнасці аховы дзяржаўнай граніцы шляхам удасканалення інжынернага і тэхнічнага абсталявання рубяжоў. Для выяўлення прыкмет падрыхтоўкі правакацый і аператыўнага прыняцця мер па іх спыненні будзе весціся пастаянны маніторынг абстаноўкі ў пагранічнай прасторы", - падкрэслілі ў Дзяржпагранкамітэце.
У планах таксама завяршэнне дэмаркацыі стыку граніц Беларусі, Польшчы і Украіны ў Брэсцкім раёне. "Органамі пагранічнай службы, у тым ліку ва ўзаемадзеянні з Міністэрствам абароны, прадоўжыцца планавае нарошчванне рэсурсаў, уключаючы мабілізацыйныя", - дадалі ў ведамстве.
24 студзеня 2022, Мінск
БЕЛТА
24 студзеня 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/48/63075
Текущая дата: 25.11.2024