Белорусский портал в Казахстане

Барысаўчанін забіў знаёмага і паспрабаваў вывезці з кватэры цела: расследаванне завершана



Упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці завяршыла расследаванне крымінальнай справы аб жорсткім забойстве мужчыны, паведамілі ў СК.

Днём 8 ліпеня 2021 года супрацоўнікі міліцыі ў Барысаве на балконе кватэры знайшлі цела мужчыны. На месца неадкладна выбыла следча-аператыўная група. Пры аглядзе былі знойдзены множныя сляды крыві на балконе і ў кухні, зафіксавана следавая карціна. У ходзе расследавання крымінальнай справы былі ўстаноўлены акалічнасці ўчынення злачынства.

Увечары 7 ліпеня ў Барысаве загінулы, 35-гадовы працоўны, распіваў спіртное ў кампаніі 39-гадовага мужчыны і сужыцелькі апошняга. «Алкаголь спачатку ўжывалі на вуліцы, бліжэй да ночы вырашылі перамясціцца ў кватэру да 39-гадовага мясцовага жыхара. Падчас сумеснага распівання пацярпелы ўзяў у рукі нож, якіх-небудзь актыўных дзеянняў пры гэтым не здзяйсняў. Абвінавачаны, расцаніўшы гэта як пагрозу жыццю, выбіў прадмет з яго рук і стаў збіваць, у тым ліку драўлянай ножкай ад стала, на працягу гадзіны», — распавялі следчыя.

Пазней эксперты ўстанавілі: загінуламу было нанесена больш за 60 удараў і прычынены цяжкія цялесныя пашкоджанні ў выглядзе спалучанай траўмы галавы, тулава і канечнасцей, якія знаходзяцца ў прамой прычыннай сувязі са смерцю мужчыны.

Раніцай 8 ліпеня абвінавачаны разам з сужыцелькай пакінулі кватэру, пасля чаго стэлефанаваўся са сваяком і папрасіў знайсці аўтамабіль, каб вывезці з кватэры «шафу». На пытанне, навошта, абвінавачаны нічога выразнага не адказаў і паклаў трубку.

Злачынныя дзеянні мужчыны кваліфікаваны па п.6 ч.2 арт.139 (забойства з асаблівай жорсткасцю) КК. Следчыя дапыталі абвінавачанага і сведках, правялі праверкі паказанняў на месцы, вывучылі і далучылі да матэрыялаў крымінальнай справы заключэння экспертных даследаванняў, праведзеных ГКСЭ.

Мужчына раней неаднаразова паўставаў перад судом, у тым ліку за ўчыненне злачынстваў, звязаных з ужываннем гвалту, у верасні 2020 года вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі, працяглы час нідзе не працаваў. На момант учынення гэтага злачынства знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення — утрыманне этылавага спірту ў паветры склала 2,96 праміле.

Матэрыялы справы перададзены пракурору для накіравання ў суд, якога абвінавачаны чакае, знаходзячыся пад вартай.

Звязда, 27 студзеня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/48/63146
Текущая дата: 25.11.2024