Аб гэтым паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
"У беларускім пункце пропуску "Казловічы" камеры відэаназірання зафіксавалі парушэнне дзяржаўнай граніцы з Польшчы ў Беларусь. 18 студзеня польскі ўзброены ваеннаслужачы на аўтадарожным мосце гэтага пункта пропуску зайшоў на беларускую тэрыторыю на 20 м і вярнуўся назад. Праз некалькі гадзін на гэтым жа ўчастку экіпіраваны ваеннаслужачы паўторна парушыў беларускую граніцу і зноў вярнуўся ў Польшчу", - расказалі ў ДПК.
Аб гэтых фактах праінфармаваны сумежны бок. Далейшы двухбаковы абмен інфармацыяй будзе ажыццяўляцца ў рамках перапіскі апаратаў пагранічных упаўнаважаных.
"Правакацыйныя дзеянні польскага боку, у тым ліку распаўсюджванне недакладнай інфармацыі і ўкідаў, сведчаць аб імкненні Польшчы штучна эскаліраваць напружанасць і ствараць бачнасць барацьбы з гібрыднымі пагрозамі, - адзначылі ў ДПК. - Нягледзячы на недружалюбныя крокі сумежнага боку, пазіцыя Беларусі застаецца ранейшай. Усе вострыя і спрэчныя сітуацыі неабходна вырашаць шляхам канструктыўных двухбаковых кантактаў і адкрытага дыялогу".
19 студзеня 2022, Мінск
БЕЛТА
19 студзеня 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/49/62925
Текущая дата: 25.11.2024