Белорусский портал в Казахстане

Аляксандр Лукашэнка сабраў пашыраную нараду з сілавікамі на тэму нацыянальнай бяспекі



Прэзідэнт Беларусі сабраў пашыраную нараду з кіруючым складам дзяржаўных органаў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі.

"Нам трэба адкрыта і, самае галоўнае, па-мужчынску абмеркаваць найбольш вострыя пытанні ў сферы нацыянальнай бяспекі. Максімальна аб`ектыўна, без прыкрас ацаніць рэальную абстаноўку, якая складваецца ў Беларусі і вакол яе", - сказаў кіраўнік дзяржавы ў пачатку нарады.

Прэзідэнт падкрэсліў, што ўдзельнікі мерапрыемства, кожны на сваім узроўні, ведаюць абстаноўку. "Давайце паглядзім на абстаноўку праз прызму экзістэнцыйных пагроз. Пагроз, якія ўзніклі не сёння і не ўчора. Вы ведаеце, што мала іх бачыць - трэба разумець глабальную палітычную кан`юнктуру, аб`ектыўна ацэньваць прычыны і перадумовы. Асабліва цяпер, калі свет зноў падышоў да краю прорвы", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў неабходнасць на нарадзе зверыць гадзіннікі, ацаніць, наколькі сілавы блок краіны гатовы да магчымых правакацый і нестандартных сітуацый у ходзе маючых адбыцца палітычных кампаній з улікам сітуацыі ў рэгіёне і свеце.

"Вядома, мы ведаем свае моцныя бакі, але больш важна паглядзець, дзе варта дапрацаваць, дзе трэба ўзмацніцца зыходзячы з сучасных рэалій. Гэта тыя пытанні, на якіх неабходна зрабіць акцэнт у сваіх дакладах ключавым міністрам сілавога блока. Мы павінны быць максімальна гатовымі да нейтралізацыі рызык і пагроз", - сказаў беларускі лідар.

20 лютага 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/5/72751
Текущая дата: 02.06.2024