Белорусский портал в Казахстане

Беларусь валодае ўсім неабходным, каб гарантавана абараніць сябе і нанесці саперніку непрымальную шкоду



Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 20 лютага на пашыранай нарадзе з кіруючым складам дзяржаўных органаў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі.

«Мы маем усё неабходнае, каб гарантавана абараніць сябе і, як гавораць ваенныя, нанесці саперніку непрымальную шкоду», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь узмацняе свой ваенна-тэхнічны патэнцыял. Працягваецца пастаўка новых узораў тэхнікі. У строй пастаўлены найноўшыя ўзоры беларускага РСЗА «Паланэз-М» далёкасцю да 300 км. На ўзбраенне паступілі 2 зенітныя ракетныя дывізіёны С-400 і 2 дывізіёны ракетных комплексаў «Іскандэр-М». На тэрыторыі краіны размешчана тактычная ядзерная зброя. «Сёння гэта важнейшы элемент стрымлівання любога саперніка», — звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Звязда, 20 лютага 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/5/72760
Текущая дата: 02.06.2024