Беларусь заняла 22-е месца па доступу да інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій сярод 132 краін свету згодна з Глабальным інавацыйным індэксам за 2023 год, паведамілі ў Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі.
Доступ да ІКТ прадстаўляе зводны індэкс, які прысвойвае вагавыя каэфіцыенты чатыром паказчыкам (па 25% кожнаму): працэнт насельніцтва, ахопленага мабільнымі сеткамі (не менш за 3G, як мінімум LTE/WiMAX); колькасць абанентаў мабільнай сотавай сувязі на 100 жыхароў; міжнародная прапускная здольнасць Інтэрнета (біт/с) на аднаго інтэрнет-карыстальніка; працэнт хатніх гаспадарак, якія маюць доступ у Інтэрнэт.
Па выніках першага квартала 2024 года ў Беларусі 99 працэнтаў насельніцтва ахоплена мабільнай сеткай стандарту LTE (4G).
Колькасць мабільных падключэнняў на пачатак 2024 года складала 120,5 працэнта ад агульнай колькасці насельніцтва. 89,5 працэнта хатніх гаспадарак у краіне маюць доступ у інтэрнет.
Колькасць мабільных падключэнняў на пачатак 2024 года складала 120,5 працэнта ад агульнай колькасці насельніцтва. 89,5 працэнта хатніх гаспадарак у краіне маюць доступ у інтэрнет.
Звязда, 27 траўня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/5/74254
Текущая дата: 23.11.2024