Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства аховы здароўя нумар 91 ад 15 мая 2024 года, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Як паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя, прававы акт накіраваны на павышэнне якасці аказання медыцынскай дапамогі, удасканаленне лекавага забеспячэння арганізацый аховы здароўя, забеспячэнне даступнасці лекавых сродкаў і аптымізацыю расходаў на лячэнне пацыентаў.
Пастанова набывае моц пасля афіцыйнага апублікавання.
Рэспубліканскі фармуляр лекавых сродкаў — спіс сродкаў з даказанай эфектыўнасцю, дапушчальнай бяспекай, найбольш эканамічна выгадных пры выкарыстанні бюджэтных сродкаў, што выдзяляюцца на ахову здароўя.
Фармуляр пераглядаецца не радзей як адзін раз у год і ўстанаўліваецца Міністэрствам аховы здароўя. Ён выкарыстоўваецца для фармавання і распрацоўкі пераліку асноўных лекавых сродкаў, гадавых планаў дзяржзакупак лексарэдстваў, клінічных пратаколаў, метадаў аказання медыцынскай дапамогі.
Звязда, 27 траўня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/5/74274
Текущая дата: 23.11.2024