Белорусский портал в Казахстане

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 832 пацыенты з COVID-19, выпісаны 769



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 686 294 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 677 814 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 5415 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 6058 тэстаў. Усяго ў краіне праведзены 10 842 221 тэст.

21 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/51/62416
Текущая дата: 07.10.2024