Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў сёння ўказ нумар 515 "Аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь", у адпаведнасці з якім у беларускае грамадзянства прыняты 380 грамадзян Украіны. Большасць з іх прыбылі сем`ямі, а ў многіх тут ужо нарадзіліся дзеці. Так, задаволены хадайніцтвы 37 сем`яў з дзецьмі, у тым ліку шматдзетных.
Такім чынам, прадаўжаецца рэалізацыя даручэння кіраўніка дзяржавы, дадзенага 9 жніўня бягучага года ў час "Вялікай размовы з Прэзідэнтам". З таго часу прыняты ў грамадзянства 1076 украінцаў. У першую чаргу гэта асобы, якія прыбылі з Данецкай і Луганскай абласцей.
Акрамя таго, паводле інфармацыі МУС, у час выканання даручэння Прэзідэнта 1234 грамадзяніны Украіны набылі беларускае грамадзянства ў спрошчаным парадку.
Увогуле пасля "Вялікай размовы з Прэзідэнтам" больш за 2,3 тыс. чалавек, якія прыбылі з Украіны, сталі беларускімі грамадзянамі.
31 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
31 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/51/62628
Текущая дата: 25.11.2024