Прэзідэнт Беларусі 22-га снежня на сустрэчы з актывам Гомельскай вобласці расказаў аб затрыманні сямі чалавек за спробу ўчыніць тэракты.
"Міністр унутраных спраў мне далажыў. Сёння ноччу - учора днём затрымалі 6 або 7 чалавек, якія спрабавалі ўчыніць тэракты. Некаторыя - мы проста назіралі і чакалі, калі яны пад камеру гэта зробяць. Усё знялі. Супраць дзяржаўных служачых, асабліва супраць работнікаў пракуратуры, і нават на суддзяў пакацілі ўжо. Сем чалавек затрымалі. Аднаго шукаем. Знойдзем, быццам, у Расію пабег. Але там прывязуць нам яго", - сказаў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы таксама выказаўся аб дзеяннях праціўнікаў - тых, хто спрабуе распаліць абстаноўку ў краіне: "Мы ведаем, якіх яны хочуць перамен, як яны будуць байкатаваць наш рэферэндум. У іх важнейшая мэта - улезці ў дзяржаўны апарат. Таму майце гэта на ўвазе. Будзьце акуратнымі пры падборы кадраў. Будзьце вельмі акуратныя і асцярожныя. Таму што мы разам з міліцыяй, КДБ і пракуратурай, Следчым камітэтам да гэтага часу выцягваем гэтых нягоднікаў. Нядаўна вось у "А1" затрымалі прэс-сакратара. Цэнтральнай фігурай у іх быў. Браў даныя і ўсё гэта перакідваў".
"Вось гэтыя злачынствы - нібыта, яны цішком: дзесьці нешта напісаў, дзесьці БЧБ-шны сцяг наклеіў, яшчэ нешта, значок... Тэрарыстычныя гэтыя імкненні. Вось прыводзілі прыклад, што затрымалі нягоднікаў, якія праразалі колы і іншае. Вы паглядзелі б (трэба паказваць людзям), як яны пасля гэтага сябе паводзяць. Яны такія смелыя, калі мы да іх не дакрануліся, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Таму яны паскудныя. Ну пракалоў ты гэту шыну… Варта таго, што ты цяпер 15 гадоў адсядзіш у турме? Таму вось пачынаюць так паскудзіць. Для чаго? Зноў грошы".
22 снежня 2021, Гомель
БЕЛТА
22 снежня 2021, Гомель
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/52/62467
Текущая дата: 25.11.2024