Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 506 "Аб афіцыйных геральдычных сімвалах". Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Яго выданне прымеркавана да Дня энергетыка (22 снежня). У адпаведнасці з дакументам прадугледжваецца заснаванне эмблемы і сцяга Міністэрства энергетыкі, зацвярджэнне палажэнняў аб названых геральдычных сімвалах, а таксама іх апісанняў і выяў. Распрацоўка ажыццяўлялася з улікам правіл геральдыкі і ключавых функцый ведамства.
Эмблема ўяўляе сабой круг, падзелены па цэнтры на тры сектары ў выглядзе лопасцей турбіны. У сектарах адлюстраваны градзірні атамнай электрастанцыі з сімвалам мірнага атама, полымя і апоры лініі электраперадачы. Верхняя частка эмблемы ўвянчана Дзяржаўным гербам Рэспублікі Беларусь і абрамлена беларускім арнаментам.
Сцяг узнаўляе выяву эмблемы, размешчанай на прамавугольным палотнішчы белага колеру.
Заснаванне адпаведных геральдычных сімвалаў будзе садзейнічаць захаванню і развіццю традыцый Міністэрства энергетыкі.
23 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
23 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/52/62482
Текущая дата: 25.11.2024