Аб гэтым заявіла старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава.
"На мой погляд, праект Асноўнага закона нашай краіны атрымаўся нядрэнным. Мы заўсёды гаварылі аб тым, што і наша дзеючая Канстытуцыя - адна з моцных у свеце. Гэта праўда. Пра гэта гавораць усе. Таму што гэта Канстытуцыя накіравана перш за ўсё на нашых людзей, грамадзян", - сказала Наталля Качанава.
Яна адзначыла, што ёй давялося быць і ў складзе Канстытуцыйнай камісіі, і ў складзе рабочай групы па дапрацоўцы праекта Асноўнага закона. "Вядома, мы пастараліся, каб гэты праект захаваў тыя лепшыя традыцыі, якія былі закладзены ў дзеючай Канстытуцыі. І дух менавіта народаўладдзя, тое, што накіравана сёння перш за ўсё на людзей, - сацыяльная падтрымка, абарона нашых людзей", - падкрэсліла старшыня Савета Рэспублікі.
Наданне канстытуцыйнага статусу Усебеларускаму народнаму сходу - гэта інтэграцыя яшчэ адной сур`ёзнай структуры народаўладдзя ў дзеючую вертыкаль.
Паводле слоў Наталлі Качанавай, ужо на наступным тыдні праект абноўленай Канстытуцыі будзе вынесены на ўсенароднае абмеркаванне. "Хацелася б, каб кожны разумеў, што гэта закон, па якім будзе развівацца наша грамадства ў будучым. Вядома, да гэтага трэба ставіцца вельмі адказна. Вельмі хацелася б, каб нашы грамадзяне прынялі актыўны ўдзел у абмеркаванні гэтай Канстытуцыі", - сказала яна.
Старшыня Савета Рэспублікі падкрэсліла, што праект накіраваны менавіта на захаванне моцнай працвітаючай Беларусі: "Усё накіравана на тое, каб захаваць нашу краіну стабільнай, суверэннай, незалежнай. Гэта перш за ўсё", - падкрэсліла Наталля Качанава.
Яна параіла пры вывучэнні праекта абноўленай Канстытуцыі ацаніць і ўсё, што адбываецца ў свеце, сітуацыю, якая складваецца вакол Беларусі.
"У аснове павінна быць гэта. А тады, прачытаўшы асноўныя палажэнні Канстытуцыі (гэта ж невялікі дакумент, ён просты для ўспрымання), убачыць, што чакае тваю краіну ў будучым. Надышоў той час, калі нехта думаў, што ёсць нехта , хто павінен за цябе падумаць, вырашыць. Цяпер той час, калі кожны павінен разумець меру сваёй адказнасці за будучыню сваёй краіны, сваіх дзяцей", - сказала старшыня Савета Рэспублікі.
"У аснове павінна быць гэта. А тады, прачытаўшы асноўныя палажэнні Канстытуцыі (гэта ж невялікі дакумент, ён просты для ўспрымання), убачыць, што чакае тваю краіну ў будучым. Надышоў той час, калі нехта думаў, што ёсць нехта , хто павінен за цябе падумаць, вырашыць. Цяпер той час, калі кожны павінен разумець меру сваёй адказнасці за будучыню сваёй краіны, сваіх дзяцей", - сказала старшыня Савета Рэспублікі.
"Спакой, мір і стабільнасць - вось, што прадугледжвае гэта Канстытуцыя", - дадала Наталля Качанава.
23 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
23 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/52/62502
Текущая дата: 25.11.2024