Вярхоўны суд разгледзеў у апеляцыйным парадку крымінальную справу ў дачыненні да Максіма Знака і Марыі Калеснікавай, паведамляе прэс-служба суда.
Апеляцыйным вызначэннем судовай калегіі па крымінальных справах Вярхоўнага суда прыгавор Мінскага абласнога суда пакінуты без змянення, а апеляцыйныя скаргі — без задавальнення.
Прыгавор уступіў у законную сілу.
Як паведамлялася, Мінскі абласны суд 6 верасня прызнаў Марыю Калеснікаву і Максіма Знака вінаватымі ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч.1 арт.357, ч.3 арт.361, ч.1 арт.361-1 КК. Размова ідзе, у прыватнасці, аб змове, учыненай з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам, стварэнні экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтва такім фармаваннем, публічных закліках да захопу дзяржаўнай улады.
Марыя Калеснікава прыгаворана да 11 гадоў, Максім Знак — да 10 гадоў пазбаўлення волі. Калеснікава будзе адбываць пакаранне ў калоніі агульнага, Знак — узмоцненага рэжыму.
Звязда, 24 снежня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/52/62520
Текущая дата: 25.11.2024