Прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант у эфіры праекта "Паспець да паўночы" на тэлеканале "Беларусь 1" падзялілася сваім меркаваннем адносна інтэрв`ю Рамана Пратасевіча, а цяпер і польскага ваеннаслужачага Эміля Чэчкі.
Наталлі Эйсмант было зададзена пытанне, як удаецца дамаўляцца, каб спецыфічныя даныя перадаваліся журналістам. Напрыклад, матэрыялы аб розных замахах, якія планаваліся, уключаючы на Прэзідэнта або прадстаўнікоў СМІ.
"Тут не трэба ні з кім дамаўляцца. Ідзе і прамое ўзаемадзеянне журналістаў з прадстаўнікамі нашага праваахоўнага блока. Усе разумеюць, што пакуль мы прама, адкрыта і гучна гаворым аб тым, што ёсць, мы будзем першымі. Для нас гэта жыццёва важна", - падкрэсліла прэс-сакратар.
Яе таксама папрасілі пракаментаваць рэакцыю на адпаведныя інтэрв`ю і інфармацыю, агучаную Раманам Пратасевічам і Эмілем Чэчкам. "Калі ў нас ёсць чалавек, гэта можа быць Пратасевіч, Чэчка (вось цяпер актуальна), які гатовы гаварыць, то чаму б не даць яму сказаць. Гэта і ёсць тая самая адкрытасць", - сказала яна.
Наталля Эйсмант падкрэсліла, што ў Беларусі слухаюць і чуюць не аднаго толькі Прэзідэнта. "У нас з`явіліся журналісты, якіх чуюць, з якімі лічацца, на якіх рэагуюць, з`явіліся грамадскія дзеячы, службовыя асобы сталі выступаць больш ярка і больш востра на злобу дня. Але нават самы наш з вамі агульны моцны крык будзе цішэй, чым некалькі фраз любога з гэтых хлопцаў (размова пра Пратасевіча і Чэчку.). І я абсалютна з вамі згодна: і тая прэс-канферэнцыя Пратасевіча, тое, што цяпер гаворыць Чэчка і іншыя людзі, - гэта вельмі сур`ёзны і моцны ўдар (па апанентах.)", - заявіла прэс-сакратар Прэзідэнта.
Наталля Эйсмант прадоўжыла: "Усе абсалютна добра разумелі, што ёсць людзі, якія супрацоўнічаюць, якія недзе пакрыўджаны або бачаць ужо крыху па-іншаму тое, што было тады. Ёсць проста чалавек вось цяпер, якому трэба выгаварыцца. І мы даём ім выгаварыцца. І гэта вельмі моцны прыём у гэтай самой інфармацыйнай вайне. Мне здаецца, што Беларусь тут першапраходзец наогул. Вядома, мы тут не можам не сказаць пра тых (вы спыталі, чыя гэта заслуга), чые імёны з вамі мы не можам у гэтай перадачы называць. Але, на самай справе, вялікая камандная работа і вялікае ўзаемаразуменне цяпер ёсць. Усе цудоўна разумеюць, што гэта трэба рабіць. Мы наносім удары па нашых апанентах".
29 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
29 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/52/62582
Текущая дата: 25.11.2024