Белорусский портал в Казахстане

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1801 пацыент з COVID-19, выпісаны 2072



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістраваны 671 432 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 661 296 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 5245 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 25 388 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 10 626 257 тэстаў.

10 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/53/62220
Текущая дата: 07.10.2024