Белорусский портал в Казахстане

Бежанец у ТЛЦ: мы чуем шмат фэйкавых навін пра нас



Бежанцам бывае цяжка разабрацца ў струмені навін і зразумець, дзе праўда, а дзе фэйк. Такую думку ў размове выказаў адзін з бежанцаў з Ірака.

Сёння ідзе 44-ы дзень для бежанцаў на граніцы. Знаходзяцца яны ў пункце размяшчэння ў транспартна-лагістычным цэнтры «Брузгі» непадалёку ад беларуска-польскай мяжы. Цяпер тут знаходзяцца каля 600 чалавек.

«Тут засталіся тыя, хто не хоча вяртацца дадому. Мы не губляем надзеі патрапіць у Еўропу. На гэтую тэму ідзе сур’ёзная навінавая плынь. Мы чуем то адны абяцанні, то іншыя, але большасць аказваецца хлуснёй і фэйкамі, цяжка зразумець дзе праўда. Шчыра, мы стаміліся ад хлусні захаду. Кожная новая чутка ўсяляе надзею, а потым надыходзіць расчараванне», — распавёў мужчына.

Ён адзначыў, што многія з бежанцаў маюць намер чакаць вырашэння сітуацыі, колькі спатрэбіцца. «Але хутка Новы год, вы кажаце, што гэты час цудаў. Чаму б і нам не паверыць у цуд?» — адзначае ён.

Звязда, 21 снежня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/53/62433
Текущая дата: 25.11.2024