Белорусский портал в Казахстане

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 834 пацыенты з COVID-19, выпісаны 657



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 685 462 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 677 045 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 5399 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 14 985 тэстаў. Усяго ў краіне праведзены 10 836 163 тэсты.

20 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/53/62448
Текущая дата: 25.11.2024