Белорусский портал в Казахстане

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1792 пацыенты з COVID-19, выпісаны 2216



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 656 510 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 643 786 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 5098 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 39 016 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 10 425 536 тэстаў.

1 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/54/61960
Текущая дата: 07.10.2024