Белорусский портал в Казахстане

Журналіст "КП в Беларуси" Мажэйка застанецца ў СІЗА да лютага



Генадзь Мажэйка праходзіць абвінавачаным па крымінальных артыкулах аб распальванні варожасці і абразе прадстаўніка ўлады, яму можа пагражаць да 12 гадоў пазбаўлення волі.

"Журналіста беларускай "Комсомолки" Генадзя Мажэйку пакінулі ў СІЗА яшчэ на 2 месяцы - да 1 лютага", - сказала крыніца.

Арышт журналіста Мажэйкі

Карэспандэнт "Комсомольской правды в Беларуси" Генадзь Мажэйка быў затрыманы 1 кастрычніка ў Мінску ў рамках крымінальнай справы аб "распальванні расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці ці звады" і "абразе прадстаўніка ўлады".

Санкцыі артыкулаў прадугледжваюць пазбаўленне свабоды тэрмінам ад 5 да 12 гадоў. Справа была ўзбуджана пасля таго, як Мажэйка апублікаваў каментарый аднакласніцы мінчаніна, які забіў афіцэра КДБ.

Раней абарона Мажэйкі спрабавала праз суд абскардзіць абраную для журналіста меру стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай, але безвынікова. Адвакаты заяўлялі аб планах выкарыстоўваць усе даступныя спосабы для абароны яго інтарэсаў. У канцы кастрычніка абарона хадайнічала аб змене журналісту меры стрымання на больш мяккую, але зварот не быў задаволены.

Мажэйка з 5 кастрычніка знаходзіцца ў СІЗА ў Жодзіне, да яго не пускалі адвакатаў і не прымалі перадачы ад бацькоў. Мінскі суд пакінуў скаргу яго абаронцаў на прымяненне да яго меры стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту без задавальнення.

Мінск, 4 снежня 2021
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/54/62035
Текущая дата: 07.10.2024