Белорусский портал в Казахстане

Беларусы выпесцілі сваю краіну за чвэрць стагоддзя і цяпер нікому не аддадуць



Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 15-га снежня на сустрэчы з актывам Віцебскай вобласці.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў суседніх дзяржавах - Польшчы, Літве, Латвіі, Украіне - шмат унутраных супярэчнасцей і праблем у эканоміцы і сацыяльнай сферы. За кошт канфлікту з Беларуссю яны так ці інакш спрабуюць вырашыць праблемныя пытанні ў сваіх краінах.

Беларусь жа заўсёды выступала за надзейнае супрацоўніцтва, прапаноўвала партнёрства ў розных галінах і хоча, каб у гэтых краінах усё складвалася добра, заявіў Прэзідэнт. Але іх улады прытрымліваюцца іншых мэт.

"Што за кіраўніцтва... Ці тое яшчэ будзе. Таму наша галоўная задача - трэба выстаяць, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Трымайце краіну. Будзе Лукашэнка, не будзе - гэта ваша краіна, мы з вамі яе выпесцілі за чвэрць стагоддзя і нікому не павінны аддаць".

15 снежня 2021, Віцебск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/54/62345
Текущая дата: 25.11.2024