Падчас вучэнняў украінскія пілоты парушылі мяжу з Беларуссю. Аб гэтым паведамілі ў Дзяржпамежкамітэце.
«Правядзенне Украінай вучэнняў на мяжы з Рэспублікай Беларусь справакавала інцыдэнт. 4 снежня, каля 12 гадзін на беларуска-ўкраінскай мяжы ў раёне пункта пропуску „Новая Рудня“ Мазырскі пагранатрад зафіксаваў парушэнне паветранай прасторы Беларусі з боку Украіны», — гаворыцца ў паведамленні.
Як растлумачылі ў Камітэце, украінскі ваенны верталёт Мі-8 на вышыні каля 100 м перасёк дзяржаўную мяжу і заляцеў на глыбіню да 1 км на тэрыторыю Беларусі. Па дадзеным інцыдэнце паінфармаваны ўкраінскі бок.
Звязда, 4 снежня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/55/62030
Текущая дата: 25.11.2024