Аб гэтым заявіла прэс-сакратар Прэзідэнта Наталля Эйсмант на Форуме маладых журналістаў «Традыцыйныя і новыя медыя: выклікі і магчымасці», паведамляе sb.by.
«Вайна была развязана яшчэ задоўга да ўсіх падзей, але хочацца ўспомніць толькі адну тэзу — аб першым усплёску, аб першым абвастрэнні падчас пандэміі. Абуральным блюзнерствам было тое, што дзяржава, якая насуперак усяму пайшла сваім, але вельмі складаным шляхам, якое не ўводзіла ніякія лакдаўны, не абмежавала правы чалавека, права на перамяшчэнне і працу, ледзь не абвінавацілі ў генацыдзе ўласнага народа. Вось гэта і ёсць самая сапраўдная інфармацыйная вайна ва ўсіх яе праявах. Разам з тым зараз гэта наша новая рэальнасць», — расказала Наталля Эйсмант.
Прэс-сакратар таксама прыгадала, што «фэйкавы» апагей быў падчас прэзідэнцкай кампаніі, і пра гэтыя падзеі не хутка перастануць гаварыць і журналісты, і звычайныя жыхары.
Наталля Эйсмант падкрэсліла, што журналістыка не павінна фінансавацца заходнімі спецслужбамі і працаваць супраць інтарэсаў Беларусі.
«Журналістыка ў межах усёй краіны, у кожным яе кутку, нават у самым аддаленым, павінна быць адкрытай, смелай, рашучай, застаючыся пры гэтым праўдзівай. Зразумела, журналістыка не павінна фінансавацца заходнімі паліттэхнолагамі і спецслужбамі іншых краін, працаваць супраць інтарэсаў Беларусі. Дзясяткі, калі не сотні падобных выпадкаў былі ўстаноўлены.Многія з тых журналістаў, якія цяпер навідавоку (не з Мінска, а з рэгіёнаў), многія з іх не маюць журналісцкай адукацыі, а ў гэтым таксама ёсць вялікі патэнцыял для кожнага, хто хоча сябе паспрабаваць у гэтай сферы», — дадала яна.
Звязда, 10 снежня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/55/62198
Текущая дата: 25.11.2024