Белорусский портал в Казахстане

У Беларусь прыбудзе дырэктар Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ Ханс Клюге



У Беларусь 22 лістапада прыбудзе дырэктар Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ Ханс Клюге, паведаміў у транспартна-лагістычным цэнтры на мяжы дырэктар па супрацьдзеянні НС Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ Джэральд Рокеншауб.

«Сітуацыю на беларуска-польскай мяжы як мінімум можна назваць няпростай, якая выклікае вялікую заклапочанасць. Бежанцы скардзіліся на здароўе, у некаторых ёсць хранічныя захворванні. Беларускія ўлады дапамагаюць у вырашэнні гэтых праблем. Мы, як прадстаўнікі СААЗ, уступаем у дыялог і даведаемся, што неабходна зрабіць, чым мы можам дапамагчы са свайго боку: даць Медыкаменты, медыцынскія прыналежнасці, садзейнічаць у развіцці медыцынскай інфраструктуры», — сказаў Джэральд Ракеншаўб.

Як адзначыў дырэктар па супрацьдзеянні НС Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ, выкарыстанне слёзатачывага газу можа выклікаць пэўныя праблемы са здароўем. «Мы глядзім на тое, як дапамагчы людзям, якія падвергліся яго ўздзеянню. Але перш за ўсё людзі маюць патрэбу ў перспектыве на будучыню. Большасць сказалі, што не хочуць вяртацца дадому. Але нас, перш за ўсё, цікавіць медыцынскі аспект», — падкрэсліў ён.

«Мы мабілізуем нашу дапамогу ў плане аказання падтрымкі медыкаментамі, фармацэўтычнымі таварамі. Рыхтуюцца міжнародныя пакеты з медыцынскай дапамогай і прадметамі гігіены. Працуем у гэтым кірунку з нашымі партнёрамі. Гэта ААН, ЮНІСЕФ, Чырвоны Крыж і іншыя, — працягнуў Джэральд Рокеншауб. — Заўтра ў Беларусь прыбудзе дырэктар Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ Ханс Клюге».

Звязда, 21 лістапада 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/56/61683
Текущая дата: 07.10.2024