Белорусский портал в Казахстане

Кантактныя асобы ад Еўрасаюза, якія павінны былі ва ўзаемадзеянні з беларускім бокам працаваць над вырашэннем крызісу з бежанцамі, не выходзяць на кантакт



Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 22 лістапада, прымаючы з дакладам губернатара Гродзенскай вобласці Уладзіміра Караніка і памочніка па гэтым рэгіёне Юрыя Караева.

«Я чакаю, калі ЕС адкажа на пытанне па 2 тыс. бежанцам. У нас жа ў гэтым лагеры каля 2 тыс. бежанцаў. Я прасіў, каб яны (Еўрасаюз і, у прыватнасці, Германія.) іх забралі. Яны сказалі, Меркель мне паабяцала, на ўзроўні Еўрасаюза разгледзяць гэтую праблему. Так не разглядаюць нават. І нават тое, што яна мне паабяцала (вырашана было ў ЕС), — кантактныя асобы. Яны на кантакт нават не выходзяць. Міністр замежных спраў Беларусі Макей ім тэлефануе: „Давайце будзем працаваць у гэтым ключы!“ — Ды мы там у камандзіроўцы, яшчэ недзе і іншае», — распавёў кіраўнік дзяржавы.

«У гэтай сувязі: не трэба нікога чакаць. Адмовіліся, значыць, ім уезд сюды будзе закрыты. Ім няма чаго тут рабіць. Таму што гэта будзе тое ж самае, што з гэтымі вось міжнароднымі візіцёрамі. Прыедуць пакрасавацца. Мы самі справімся з гэтымі людзьмі, калі іх Германія не забярэ да сябе. А куды дзявацца? Нам дзявацца няма куды. Але мы павінны патрабаваць ад немцаў, каб яны іх узялі», — падкрэсліў беларускі лідар.

Звязда, 22 лістапада 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/56/61730
Текущая дата: 07.10.2024