Белорусский портал в Казахстане

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1674 пацыенты з COVID-19, выпісаны 2252



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 646 743 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 632 470 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 5010 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 25 684 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 10 295 659 тэстаў.

Больш за 3 418 000 беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 2 704 000 прайшлі поўны курс вакцынацыі.

25 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/56/61808
Текущая дата: 25.11.2024