Чарговая партыя міжнароднай дапамогі для барацьбы з COVID-19 26-га лістапада прыбыла ў Беларусь, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ) бязвыплатна паставіў дэксаметазон у таблетках і ампулах, які прызначаецца пацыентам з пнеўманіяй і дыхальнай недастатковасцю. Агульная сума пастаўкі — $ 387280.
Медыкаменты будуць размеркаваны па стацыянарных установах ва ўсіх рэгіёнах Беларусі і выкарыстаны для лячэння як хворых каронавірусам, так і пацыентаў з іншымі захворваннямі, у тым ліку дзяцей.
Таксама па лініі ЮНІСЕФ да канца года плануецца чарговая пастаўка сродкаў індывідуальнай абароны для работы з пацыентамі з COVID-19 на агульную суму больш як $400 тыс.
Звязда, 26 лістапада 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/56/61850
Текущая дата: 25.11.2024