Белорусский портал в Казахстане

Залпавы выкід метану стаў прычынай гібелі шасці гарнякоў на шахце «Абайская» у Карагандзінскай вобласці Казахстана



Такую заяву зрабіў 7-га листапада на брыфінгу кіраўнік МНС рэспублікі Юры Ільін.

«Прычынай гібелі людзей стаў залпавы выкід метану», — адказаў ён на пытанне аб абставінах здарэння. Няштатная сітуацыя ў шахце, удакладніў кіраўнік ведамства, развівалася вокамгненна.

«Па датчыках, якія мы разгледзелі і вызначылі ў дыспетчарскай службе, адбылося шматразовае перавышэнне канцэнтрацыі газу, — растлумачыў кіраўнік МНС. — Адпаведна, тыя шэсць чалавек, якія знаходзіліся ў забоі, не паспелі скарыстацца сродкамі самавыратавання і загінулі на месцы».

Юрый Ільін дадаў, што два чалавекі, якія знаходзіліся ля ўваходнай групы ў гэтую шахту, паспелі прымяніць сродкі індывідуальнай абароны. Мужчын шпіталізавалі, стан пацярпелых ацэньваецца як цяжкі.

Урадавая камісія, якая працуе на месцы здарэння, павінна вызначыць, што стала прычынай выкіду метану.

Трагедыя адбылася 7-га лістапада шахце «Абайская». На момант надзвычайнага здарэння пад зямлёй знаходзіліся 64 чалавекі, 56 з іх эвакуіравалі на паверхню. Загінулі шэсць чалавек, яшчэ двое пацярпелі. Праца шахты прыпынена.

Звязда, 7 кастрычніка 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/57/61333
Текущая дата: 07.10.2024