Белорусский портал в Казахстане

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1905 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1916



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 617 719 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 593 702 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 4773 пацыенты з выяўленым каранавірусам.

За мінулыя суткі выканана 7465 тэстаў. Усяго ў краіне іх праведзена 9 874 866.

Больш за 3 065 000 беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 2 367 000 прайшлі поўны курс вакцынацыі.



9 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/57/61419
Текущая дата: 07.10.2024