Белорусский портал в Казахстане

Больш за 2 467 000 беларусаў прайшлі поўны курс вакцынацыі супраць COVID-19



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Больш за 3 170 000 беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 2 467 000 чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі.

Прайшлі поўны курс вакцынацыі: у Брэсцкай вобласці больш за 311,7 тыс. чалавек, Віцебскай - больш за 260,4 тыс., Гомельскай вобласці больш за 444,1 тыс. чалавек, у Гродзенскай вобласці больш за 291 тыс. чалавек, Мінску - больш за 482 тыс. чалавек, у Мінскай вобласці звыш 309,7 тыс. чалавек, у Магілёўскай вобласці больш за 306,7 тыс. чалавек.

Таксама каля 61,6 тыс. супрацоўнікаў розных арганізацый і ведамстваў завяршылі курс вакцынацыі.

12 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/57/61494
Текущая дата: 07.10.2024