Белорусский портал в Казахстане

ДПК: са жніўня ў Беларусь не ўпусцілі каля 8 тыс. патэнцыяльных мігрантаў, яшчэ 5 тыс. пакінулі краіну



Аб гэтым паведаміў афіцыйны прадстаўнік ДПК Антон Бычкоўскі.

Вельмі дзіўна чуць абвінавачванні з боку Еўрапейскага саюза ў арганізацыі міграцыйных патокаў беларускімі ўладамі на фоне відавочных лічбаў: з 1 жніўня бягучага года ў Беларусь не ўпусцілі каля 8 тыс. чалавек. 

"Яшчэ амаль 5 тыс. іншаземцаў, якія за названы перыяд уехалі ў Беларусь на законных падставах, у выніку праводзімых прафілактычных мерапрыемстваў па недапушчэнні парушэння міграцыйнага заканадаўства, пакінулі беларускую тэрыторыю, а гэта ж патэнцыяльныя мігранты. І гэта канкрэтныя, дакументальна пацверджаныя факты", - расказаў ён.

15 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/57/61513
Текущая дата: 07.10.2024