Следчы камітэт устанавіў 109 пацярпелых бежанцаў ад дзеянняў польскага боку на мяжы. Аб гэтым паведаміў начальнік аддзела ўпраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Ігар Чарняк.
«Следчыя ўжо чацвёртыя суткі праводзяць работу па дакументаванні абставін антыгуманных паводзін польскім бокам у выніку прымянення вадамётаў, слёзатачывага газу, светлашумавых гранат, хімічных рэчываў у дачыненні да бежанцаў, якія жадаюць атрымаць прытулак у ЕС. На сённяшні дзень устаноўлены 109 пацярпелых асоб. Сярод іх 22 жанчыны, 15 дзяцей, з іх 10 малалетніх», — сказаў Ігар Чарняк.
Паводле яго слоў, усе пацярпелыя дапытаны. «У адносінах да іх прызначаны судова-медыцынскія экспертызы. Расследаванне працягваецца», — адзначыў начальнік аддзела.
Што да характару траўм, то гаворка ў асноўным ідзе аб паленні ў вачах, болі ў горле, грудной клетцы, галавакружэнні, млоснасці.
«Хутчэй за ўсё, гэта атручэнне хімікатамі. Гэтыя абставіны пацверджаны экспертным шляхам», — дадаў Ігар Чарняк.
«Хутчэй за ўсё, гэта атручэнне хімікатамі. Гэтыя абставіны пацверджаны экспертным шляхам», — дадаў Ігар Чарняк.
Звязда, 20 лістапада 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/57/61664
Текущая дата: 25.11.2024