Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў у інтэрв`ю брытанскай медыякампаніі BBC.
"Увесь свет убачыў ваш твар. І вы яго бачылі на гэтай граніцы (размова аб крызісе з бежанцамі на граніцы Беларусі з Еўрасаюзам.). Знойдзем мы для сябе партнёраў і саюзнікаў без Вялікабрытаніі. Мы не вельмі ўжо з вамі і супрацоўнічалі да гэтага. Мы не памром, мы будзем жыць. І будзем жыць з кожным днём усё лепш. Таму што ў нас ёсць краіны, з якімі мы супрацоўнічаем. Вялікія краіны. І тое, што нам трэба прадаць, мы прададзім, нягледзячы на вашы санкцыі", - заявіў Прэзідэнт.
Разам з гэтым ён адзначыў, што санкцыі не патрэбны ні аднаму з бакоў: "Я, зразумела, не ідыёт. І разумею, што гэтыя санкцыі ні вам, а тым больш ні мне не патрэбны. Але калі вы пачалі размаўляць са мной санкцыйнай мовай і не прызнаваць маю легітымнасць, ну, бог з вамі. Яшчэ раз кажу: чвэрць стагоддзя, я ўжо да гэтага прывык".
22 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА
22 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/57/61724
Текущая дата: 25.11.2024