Белорусский портал в Казахстане

Эксперты МАГАТЭ завяршылі работу на БелАЭС



Паўторная місія МАГАТЭ па эксплуатацыйнай бяспецы (Pre-OSART) завяршыла работу на пляцоўцы БелАЭС, паведамілі ў прэс-службе Мінэнерга.

Кіраўнік экспертнай групы Юрый Мартыненка падзякаваў кіраўніцтву БелАЭС за садзейнічанне ў рабоце місіі. "На працягу тыдня мы ўсебакова разгледзелі мерапрыемствы, выкананыя беларускім бокам па рэкамендацыях і прапановах, атрыманых у час місіі OSART у 2019 годзе", - сказаў ён.

Візіт экспертаў прайшоў па праекце тэхнічнага супрацоўніцтва "Павышэнне эксплуатацыйнай бяспекі Беларускай АЭС у перыяд уводу ў эксплуатацыю і эксплуатацыі". У складзе місіі працавалі эксперты з Вялікабрытаніі, Францыі, Бельгіі, Расіі, Арменіі і Украіны.

29 кастрычніка 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/58/61156
Текущая дата: 07.10.2024