Белорусский портал в Казахстане

У пяці раёнах Беларусі забаранілі наведваць лясы



У Беларусі ў пяці раёнах часова ўвялі забарону на наведванне лясоў, паведамляе Міністэрства лясной гаспадаркі.

На інтэрактыўнай карце, размешчанай на сайце Мінлясгаса, адзначаны адзін раён Гомельскай вобласці і чатыры Брэсцкай. У Іванаўскім і Пінскім раёнах забарону на наведванне ляснога фонду ўвялі 28 кастрычніка. На дзень пазней такая мера распаўсюдзілася на Івацэвіцкі і Бярозаўскі раёны, а таксама Мазырскі.

Высокі клас пажарнай небяспекі ў лясах некаторых рэгіёнаў устанавіўся з-за працяглай адсутнасці ападкаў.

1 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/58/61235
Текущая дата: 07.10.2024