Белорусский портал в Казахстане

Прафсаюз медыкаў Гомельскай вобласці дапаможа тром бальніцам набыць кіслародныя канцэнтратары



Прафсаюз медыкаў Гомельскай вобласці дапаможа тром бальніцам рэгіёну ў набыцці кіслародных канцэнтратараў, паведамілі ў Беларускім прафсаюзе работнікаў аховы здароўя.

«Рашэнне аказаць бязвыплатную спонсарскую дапамогу на агульную суму Br15 тыс. прынята Прэзідыумам абкама Гомельскай абласной арганізацыі БПРЗ», — удакладнілі ў галіновым прафсаюзе.

Сродкі паступяць на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы гомельскіх гарадскіх бальніц № 2 і № 4, а таксама Жыткавіцкай цэнтральнай райбальніцы. Для кожнай установы плануецца набыць медыцынскі кіслародны канцэнтратар і сродкі індывідуальнай аховы для медперсаналу.

Выказваючы падзяку, галоўны ўрач Гомельскай гарадской бальніцы нумар 2 Міхаіл Міхасёў падкрэсліў, што за апошні год галіновы прафсаюз неаднаразова аказваў спонсарскую дапамогу ўстанове аховы здароўя. Паводле яго слоў, новы апарат для кіслароднай тэрапіі ў дадатак да наяўных у бальніцы кіслародных пунктаў дазволіць палепшыць меддапамогу пацыентам з COVID-19.

Звязда, 1 лістапада 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/58/61288
Текущая дата: 07.10.2024