Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі падкрэслівае важнасць абараніць сваю краіну і народ, не дапусціць сутыкненняў



Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў 16-га лістапада 2021 на нарадзе аб абстаноўцы на Дзяржаўнай граніцы.

"Сёння абмяркуем сітуацыю на Дзяржаўнай граніцы Беларусі. Зразумела, што ажыццяўленне бяспекі дзяржграніцы - найважнейшая праблема. Гэта абумоўлена ўсё большым патокам бежанцаў на тэрыторыю Беларусі. На граніцах суседзяў, перш за ўсё Польшчы, знаходзяцца не толькі пагранічнікі. Там нарошчваецца ўдарная групоўка войскаў - да 20 тыс. асабовага складу з авіяцыяй і бранятэхнікай. Усё гэта робіцца пад выглядам абароны Еўрапейскага саюза ад уварвання бежанцаў з краін, якія разбамбіла і разрабавала заходняя кааліцыя на чале з ЗША", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Я толькі не разумею (як тут правільна СМІ адзначаюць), навошта супраць бежанцаў самалёты, верталёты і танкі", - дадаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў гэтай сітуацыі ўражвае рэакцыя польскіх палітыкаў і чыноўнікаў Еўрапейскага саюза: "Замест пошуку сумесна з беларускім бокам рашэнняў Еўрасаюз згортвае праекты трансгранічнага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння. Акрамя таго, пагражаюць новымі пакетамі санкцый і будаўніцтвам аж пяціметровай сцяны, падумваюць аб поўным закрыцці граніц з Беларуссю. Калі ласка. Калі больш няма чым займацца, мы не пярэчым".

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што раней на нарадзе з урадам ставіў задачу па забеспячэнні бежанцаў, якія апынуліся на тэрыторыі Беларусі, самым неабходным, каб яны маглі проста выжыць.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў і адкрытасць Беларусі ў плане інфармацыйнага асвятлення сітуацыі на граніцы. "Мы не закрываем рты журналістам. Любы прадстаўнік прэсы, беларускай і замежнай, можа прыехаць і весці рэпартажы з любой кропкі Дзяржаўнай граніцы", - сказаў ён.

"Нам цяпер галоўнае - абараніць сваю краіну і свой народ, не дапусціць сутыкненняў. Я ведаю, што спробы дастаўкі зброі ў стыхійны мігранцкі лагер ужо былі. Як і правакацыі, якія могуць прывесці да сілавога канфлікту. Гэтага дапусціць ні ў якім разе нельга. Нельга, каб гэта так званая праблема стала развязваннем гарачага процістаяння", - заявіў беларускі лідар.

16 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/58/61533
Текущая дата: 25.11.2024